ДРУГІ ЗАКОН 28:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І звар’яцееш, бачачы тое, што пабачаць вочы твае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты звар’яцееш, бачачы тое, што ўбачаць вочы твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І страціш розум ад таго, што пабачаць вочы твае. |
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
І цар Бабілона забіў сыноў Сэдэцыі ў Рэблі на яго вачах, таксама ўсіх магнатаў юдэйскіх забіў цар Бабілона.
Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю з’есць народ, якога не ведаеш, і будзеш ты заўсёды прыгнечаны і разбіты ва ўсіх днях.
Дакранецца да цябе Госпад балючымі нарывамі на каленях і нагах, і не зможаш вылечыцца ад стопаў ног аж да макушкі тваёй.
І верне Госпад у Егіпет на караблях тою дарогаю, пра якую я сказаў табе, што яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзены ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы, ды не будзе каму купляць».