І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».
ДРУГІ ЗАКОН 27:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Пракляты той, хто тайна заб’е блізкага свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Пракляты той, хто таемна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пракляты, хто таемна забівае блізкага свайго! І ўвесь народ скажа: амін. |
І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».
І калі вярнуўся Абнэр у Геброн, Ёаб адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам з ім тайна пагаварыць і ўдарыў яго там у жывот, і памёр ён у адплату за кроў Асаэля, брата Ёаба.
Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаб, сын Сэруі, што ён зрабіў з двума кіраўнікамі войска ізраэльскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і Амасаю, сынам Етэра, якіх забіў; і ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і запляміў ён крывёй вайны пояс свой, што быў вакол сцёгнаў яго, і абутак свой, што быў на нагах яго.
Забойцу на падставе слоў сведкаў караюць смерцю; на падставе сведчання аднаго чалавека ніхто на смерць не можа быць асуджаны.
Нельга прымаць выкуп за душу забойцы, які варты смерці, павінен ён быць пакараны смерцю.