І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
ДРУГІ ЗАКОН 15:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У канцы сёмага года рабі дараванне, Біблія (пераклад А.Бокуна) У канцы сёмага году даруй даўгі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ў канцы кожнага сёмага года рабі адпушчэньне. |
І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
«Калі купіш нявольніка-гебрая, ён будзе служыць табе шэсць гадоў, а ў сёмы ён выйдзе свабодным без выкупу.
“Калі спаўняецца сем гадоў, хай кожны адпусціць на волю брата свайго, гебрая, які запрадаўся яму ў няволю і служыў шэсць гадоў, тады адпусці яго ад сябе як чалавека свабоднага!” Ды бацькі вашы не паслухалі Мяне і не нахілілі вуха свайго.
і адзначай гэта наступным чынам: калі хто даў якую пазыку блізкаму ці брату свайму, то не зможа ён спагнаць, бо гэта год даравання на ўшанаванне Госпада.
Сцеражыся, каб не падкралася да цябе нягодная думка: “Блізка сёмы год, год даравання”, каб не адводзіў ты вачэй сваіх ад убогага брата свайго, не жадаючы даць яму той пазыкі, якой ён патрабуе, каб той не прызываў Госпада супраць цябе ды каб не сталася гэта грахом.