А Я стану перад табой на скале Гарэб, і ты ўдарыш скалу, і пацячэ з яе вада, каб народ піў». Майсей зрабіў так на вачах старэйшын Ізраэля.
ДРУГІ ЗАКОН 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Госпад, Бог наш, прамаўляў да нас на Гарэбе, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары. Біблія (пераклад А.Бокуна) «ГОСПАД, Бог наш, прамовіў да нас на Харэве, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь, Бог наш, гаварыў нам у Харыве і сказаў: годзе вам жыць на гары гэтай! |
А Я стану перад табой на скале Гарэб, і ты ўдарыш скалу, і пацячэ з яе вада, каб народ піў». Майсей зрабіў так на вачах старэйшын Ізраэля.
А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.
А калі воблака не падымалася над скініяй два дні, або адзін месяц, або большы тэрмін, то і сыны Ізраэля заставаліся на адным і тым жа месцы і не пускаліся яны ў дарогу.
Як прасіў ты пра гэта ў Госпада, Бога твайго, на Гарэбе, у дзень сходу, калі казаў ты: “Не буду болей слухаць голас Госпада, Бога майго, і глядзець болей на агонь гэты вялікі, каб не памерці”.