Хай будзе пракляты ашуканец, які мае ў статку сваім самца і, абяцаючы яго, сам складае ў ахвяру Госпаду сапсаванае. Бо Я — Валадар Магутны, — кажа Госпад Магуццяў, — і імя Маё наводзіць страх на народы.
ДЗЕІ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды, з ведама жонкі сваёй, утаіў сабе частку атрыманых грошай, а рэшту, прынёсшы, паклаў ля ног Апосталаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) і прыхаваў з цаны з ведама жонкі сваёй, і, прынёсшы нейкую частку, палажыў ля ног апосталаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) прыхаваў з цаны, зь ведама жонкі сваёй, а пэўную частку прынёс і паклаў да ног апосталаў. |
Хай будзе пракляты ашуканец, які мае ў статку сваім самца і, абяцаючы яго, сам складае ў ахвяру Госпаду сапсаванае. Бо Я — Валадар Магутны, — кажа Госпад Магуццяў, — і імя Маё наводзіць страх на народы.
Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,
А сказаў гэта не таму, што ён дбаў пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей ды, маючы грашовы капшук, насіў тое, што туды кідалі.
Пётра ж сказаў: «Ананія, чаму шатан напоўніў тваё сэрца, каб ты падмануў Духа Святога і затрымаў у сябе частку атрыманых за поле грошай?
І звярнуўся да яе Пётра: «Скажы мне, ці за столькі прадалі вы зямлю?» А яна адказала: «Так, за столькі».
нічога не робячы праз перакорлівасць ці праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прымаючы,
Бо корань усяго ліхога ёсць сквапнасць, гонячыся за якой, некаторыя адступілі ад веры і аддалі сябе на шматлікія пакуты.