А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
ДЗЕІ 27:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Патрапілі, аднак, на мялізну і асадзілі на ёй карабель. Нос карабля ўвяз і быў нерухомы, а карма разбівалася сілаю хваль. Біблія (пераклад А.Бокуна) А натрапіўшы на касу, карабель сеў на мялізну, і нос, завязшы, заставаўся нерухомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Наплылі на касу, і карабель сеў на мялізну: нос угруз і стаў нярухомы, а карма разьбівалася сілаю хваляў. |
А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
А праракаваў Эліязэр, сын Додзі з Марэсы, адносна Язафата, кажучы: «Таму, што ты пасябраваў з Ахазіем, Госпад пакараў справы твае». І разбіліся караблі, і не маглі плысці ў Тарсіс.
Цяпер ты разбіты морам у глыбінях водаў. Твае багацці ды ўсе твае жыхары, якія былі ў цябе, патанулі.
Калі яна была ўцягнута, то скарысталіся з дапаможных канатаў, абцягваючы карабель. І, баючыся, каб не трапіць на мялізну, спусцілі ветразь і так нас насіла.
Калі маракі, імкнучыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора пад выглядам, што хочуць спераду закінуць якар,
І паадразалі якары, і пакінулі іх у моры, і, развязаўшы стырно і распусціўшы брамсель па ветры, скіраваліся да берага.
Дзеля таго, браты мае ўлюбёныя, будзьце стойкімі, непахіснымі, заўсёды рупліва занятымі справай Госпада, ведаючы, што праца ваша недарэмная перад Госпадам.