пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня, у які Ён быў узяты ад нас, каб стаўся адзін з іх разам з намі сведкам уваскрэсення Яго».
ДЗЕІ 25:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны з ім спрачаліся пра іх веру ды пра нейкага памерлага Ісуса, пра Якога Паўла даказвае, што Ён жыве. Біблія (пераклад А.Бокуна) а мелі яны з ім нейкія спрэчкі пра іхнюю рэлігію і пра нейкага памёршага Ісуса, пра Якога Павал цьвердзіў, што Ён жывы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але яны мелі пэўныя спрэчкі зь ім пра іхняе богашанаваньне і пра нейкага мёртвага Ісуса, пра Якога Павал сьцьвярджаў, што Ён жывы. |
пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня, у які Ён быў узяты ад нас, каб стаўся адзін з іх разам з намі сведкам уваскрэсення Яго».
таму што вызначыў дзень, у які будзе судзіць свет справядліва і праз Чалавека, Якога на гэта прызначыў, даўшы ўсім пэўнасць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».
Але калі вы спрачаецеся пра словы і імёны ды пра ваш закон, дык самі разбірайцеся. Бо я не хачу быць суддзёю ў гэтым».
І дабраліся да Эфеса, і там ён іх пакінуў, а сам, увайшоўшы ў сінагогу, дыспутаваў з юдэямі.
і знайшоў, што вінавацяць яго ў спрэчных пытаннях іх закону, але ні ў якім злачынстве, вартым смерці або астрога.
І, калі ўсталі абвінаваўцы, то не прадставілі ніякага абвінавачання ў злачынствах, пра якія я меркаваў.
І, калі ён прыйшоў, абступілі яго юдэі, што прыйшлі з Ерузаліма, ускладаючы многа цяжкіх абвінавачанняў на Паўлу, якіх не маглі даказаць.
Тым больш, што ты ведаеш усё, што звычайнае і спрэчнае сярод юдэяў; таму прашу цябе цярпліва мяне выслухаць.
і жывы; і быў мёртвым, і, вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы смерці і пекла.