І вялікае мноства веруючых былі аднаго сэрца і адной душы; і нічога з таго, што мелі, ніхто не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
ДЗЕІ 2:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе тыя, што ўверылі, былі разам ды ўсё мелі супольнае, Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўсе, якія мелі веру, былі разам, і мелі ўсё супольнае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ўсе вернікі былі разам і ўсё ў іх было супольнае: |
І вялікае мноства веруючых былі аднаго сэрца і адной душы; і нічога з таго, што мелі, ніхто не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
ды, з ведама жонкі сваёй, утаіў сабе частку атрыманых грошай, а рэшту, прынёсшы, паклаў ля ног Апосталаў.
Тое, што меў, ці не тваё было? І праданае ці не ў тваёй уладзе было? Дык чаму надумаў гэтакую рэч у сэрцы сваім? Ты ж схлусіў не людзям, але Богу!»
Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які, будучы багатым, дзеля вас стаўся бедным, каб Сваёю беднасцю вас узбагаціць.