ДЗЕІ 2:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мужы браты, хай дазволена мне будзе сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, ды магіла яго захавалася ў нас да сённяшняга дня. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мужы браты! Належыцца мне сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, і магіла ягоная ў нас да гэтага дня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мужы браты! хай будзе дазволена адважна сказаць вам пра Давіда-прабацьку, што ён і памёр і пахаваны, і магіла ягоная ў нас па сёньняшні дзень; |
За ім аднавіў Нэгэмія, сын Азбока, кіраўнік паловы акругі Бэтсур, аж да магіл роду Давідавага, і аж да вадаёмаў штучных, і аж да дома ваяроў.
Бо Давід, паслужыўшы свайму пакаленню, заснуў з волі Божай, і быў пахаваны пры сваіх бацьках, і ўбачыў парахненне.
што могуць засведчыць пра мяне першасвятар і цэлая рада. Ад іх атрымаўшы лісты да братоў, я направіўся ў Дамаск, каб тых, што былі там, увязніўшы, прывесці ў Ерузалім для пакарання.
Ведае пра гэта цар, да якога гавару смела. Я мяркую, што нічога з гэтага для яго не таямніца, бо адбывалася яно не ў нейкім закутку.