ДЗЕІ 19:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паколькі гэтаму нельга запярэчыць, то належыць вам супакоіцца і нічога не рабіць неразважна. Біблія (пераклад А.Бокуна) А як гэта бясспрэчна, вы мусіце суцішыцца і нічога неразважна не рабіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі супраць гэтага няма чым запярэчыць, дык трэба вам супакоіцца і не рабіць неабачліва; |
Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.
Што вочы твае бачылі, не адкрывай гэта хутка ў судзе, бо што зробіш потым, калі абняславіць цябе сябар твой?
І пісар, калі супакоіў натоўпы, сказаў: «Мужы эфескія! Ці ёсць чалавек, які не ведае, што горад Эфес славіць вялікую багіню Артэміду ды Эпіэта?
Прывялі вы гэтых людзей, якія ані абкрадалі святыні, ані блюзнілі супраць багіні вашай.