А дзіця расло і ўзмацоўвалася духам, і заставалася ў пустыні аж да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.
ДЗЕІ 18:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо рашуча і прылюдна абвяргаў юдэяў, даводзячы з Пісання, што Ісус ёсць Хрыстос. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо заўзята абвяргаў Юдэяў перад грамадою, паказваючы з Пісаньняў, што Ісус ёсьць Хрыстос. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ён цьвёрда выкрываў Юдэяў прылюдна, даводзячы Пісаньнямі, што Ісус ёсьць Хрыстос. |
А дзіця расло і ўзмацоўвалася духам, і заставалася ў пустыні аж да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.
І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
І сказаў ім: «Ці ж не такія былі словы, якія Я гаварыў вам, калі быў яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў законе Майсея, і ў прарокаў, і ў псальмах».
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны – гэта тое, што сведчыць пра Мяне.
даводзячы і паказваючы, што Хрыстос мусіў цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых ды што: «Ісус, Якога я вам абвяшчаю, і ёсць гэты Хрыстос».
Ён быў настаўлены на шлях Госпада і, палаючы Духам, гаварыў ды навучаў рупліва пра Ісуса, ведаючы толькі Янаў хрост.
Калі ж прыйшлі Сіла і Цімафей з Мацэдоніі, Паўла пануканы быў Духам, каб сведчыць юдэям, што Ісус ёсць Хрыстос.
Тады Піліп, адкрыўшы свае вусны, пачынаючы ад Пісання гэтага, апавядаў яму добрую вестку пра Ісуса.
А Саўл тым адважней выступаў і бянтэжыў юдэяў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што Гэты ёсць Хрыстос.