і не да многіх народаў з незразумелай і невядомай мовай, размоў якіх не можаш ты зразумець; і каб да тых ты быў пасланы, яны слухалі б цябе.
ДЗЕІ 13:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі яны выходзілі з сінагогі юдэйскай, прасілі іх пагане, каб яны ў наступную суботу гаварылі тыя самыя словы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж яны выходзілі з сынагогі Юдэйскае, прасілі іх пагане, каб і ў наступную суботу гаварылі словы гэтыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі яны выходзілі (з Юдэйскай сынагогі), прасілі язычнікі іх гаварыць пра тое самае ў другую суботу. |
і не да многіх народаў з незразумелай і невядомай мовай, размоў якіх не можаш ты зразумець; і каб да тых ты быў пасланы, яны слухалі б цябе.
«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся.
Калі Ён ім гэта гаварыў, вось, адзін начальнік падышоў і пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе, дачка мая толькі што сканала, але прыйдзі, ускладзі на яе Сваю руку, і яна жыць будзе».
Дык я паслаў, не марудзячы, па цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер усе мы стаім перад абліччам Бога, каб паслухаць усяго, што табе Бог даручыў».
Яны ж, ідучы далей, прайшлі Пэргэ, і дайшлі да Антыёхіі Пісідыйскай, і ў суботу ўвайшлі ў сінагогу, і там паселі.
Дык няхай будзе вам вядома, што гэтае збаўленне Божае паслана паганам, і яны будуць слухаць».