ДЗЕІ 11:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля Барнаба накіраваўся ў Тарс, каб адшукаць Саўла. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Барнаба выйшаў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыёхію. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым Варнава пайшоў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыахію. |
І адказаў Паўла: «Я – юдэй з Тарса ў Цыліцыі, грамадзянін не абы-якога горада; прашу цябе, дазволь мне гаварыць да народа».
Тады Язэп, названы Апосталамі Барнабам, што значыць «Сын пацяшэння», левіт, родам з Кіпра,
А Госпад яму: «Устань і ідзі на вуліцу, што завецца Простая, ды ў доме Юды запытай пра Саўла з Тарса, вось жа, ён моліцца,
Толькі Барнаба, прыняўшы яго, прывёў да Апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Госпада і што Той сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамаску ў імя Ісуса.