ДЗЕІ 1:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ў Кнізе псальмаў напісана: “Хай яго панадворак будзе пустым, ды хай ніхто на ім не жыве”, і: “Хай служэнне яго атрымае хто іншы”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо напісана ў кнізе Псальмаў: “Няхай станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто не жыве ў ім”, і: “Урад ягоны няхай возьме іншы”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ў кнізе Псальмаў напісана: «хай двор ягоны пусткаю стане, і ў ім хай жывога ня будзе», і: «пасад ягоны іншы хай прыйме». |
Пасля ўзяць другія каменні замест тых, што былі вынесены, і абтынкаваць дом іншай глінай.
калі сам Давід у Кнізе псальмаў кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне,
І сказаў ім: «Ці ж не такія былі словы, якія Я гаварыў вам, калі быў яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў законе Майсея, і ў прарокаў, і ў псальмах».
«Мужы браты, здзейснілася тое, што ў Пісанні прадказаў Дух Святы вуснамі Давіда пра Юду, які быў правадыром тых, што ўзялі Ісуса,
заняць месца той паслугі і Апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб адысці на сваё месца».
Бог выканаў адносна нас, іх сыноў, уваскрашаючы нам Ісуса, як напісана ў другім псальме: “Ты – Сын Мой. Я сёння нарадзіў Цябе”.