О! Гоман многіх народаў! Гамоняць, быццам гоман мора, і віраванні натоўпаў будуць шумець, быццам шум водаў.
ДАНІІЛА 7:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адказаў Даніэль, і так сказаў: «Бачыў я ў з’яве мне ноччу, і вось, чатыры вятры неба трывожылі Вялікае мора, Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказаў Данііл і сказаў: «Я бачыў відзеж уначы. І вось, чатыры вятры нябесныя ўзбурылі мора вялікае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Данііл загаварыў і сказаў: бачыў я ў начной уяве маёй, і вось, чатыры вятры нябесныя ўдарылі на вялікае мора, |
О! Гоман многіх народаў! Гамоняць, быццам гоман мора, і віраванні натоўпаў будуць шумець, быццам шум водаў.
І прывяду на Элам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і развею іх на ўсе гэтыя вятры так, што не будзе такога народа, куды б не дайшлі выгнанцы з Элама.
і калі выступіць, будзе знішчана яго царства і распадзецца на чатыры вятры неба, але не на патомкаў яго, і не з прычыны моцы яго, якой ён валадарыў: бо будзе раздзёртае царства яго таксама іншымі, за выняткам іх.
Тады Даніэль у начным бачанні атрымаў выяўленне таямніцы, дык дабраслаўляў Даніэль Бога неба і казаў:
Такім чынам, убачыў я ў начным бачанні: і вось, як быццам Сын Чалавечы прыйшоў на аблоках нябесных, і падышоў аж да Спрадвечнага, і паставілі Яго перад абліччам Яго;
Па гэтым глядзеў я ў начным бачанні, і вось, чацвёрты звер, страшны і дзівосны і вельмі дужы; меў ён вялікія жалезныя зубы; ён зжыраў, і знішчаў, і таптаў усё, што заставалася, нагамі сваімі; а адрозніваўся ён ад папярэдніх звяроў, якіх я бачыў, ды меў дзесяць рагоў.
Убачыў я ў бачанні, і сталася: пакуль я разумеў, што быў я ў Сузах, у крэпасці, якая знаходзіцца ў правінцыі Элам, а назіраў я ў бачанні, што апынуўся я за ракой Улай.
Казёл ад коз стаў вялікім вельмі; і, калі разросся, зламаўся рог яго вялікі, і выраслі на яго месцы чатыры рогі на чатыры вятры нябесныя.
Ды прагаварыў да мяне анёл і сказаў: «Гэта выходзяць чатыры вятры нябесныя, якія стаялі перад Валадаром усёй зямлі».
І пашле Ён анёлаў Сваіх з трубою гучнай, і збяруць яны абраных Яго з чатырох вятроў, ад краю неба аж да канца яго.
І кажа ён мне: «Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусніца, – гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы.
І пасля гэтага ўбачыў я чатырох анёлаў, што стаялі на чатырох вуглах зямлі, трымаючы чатыры вятры зямлі, каб вецер не дзьмуў на зямлю, ані на мора, ані на якое дрэва.