ДАНІІЛА 4:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і галіны яго найпрыгажэйшыя, і плады яго шчодрыя, і ежа для ўсіх на ім, пад якім жылі звяры палявыя і на галінах якога жылі паднебныя птушкі, — Біблія (пераклад А.Бокуна) і лісьце ягонае прыгожае, і пладоў ягоных шмат, і ежа для ўсіх [ёсьць] на ім, пад ім жылі зьвяры палявыя, і ў галінах ягоных птушкі нябесныя сяліліся, — Біблія (пераклад В. Сёмухі) а лісьце было цудоўнае, і мноства пладоў і ежа на ўсіх, а пад ім жыла зьвярына польная і ў гольлі гнездаваліся птушкі нябесныя, |
Той кажа Язэпу: «Бачыў я сон, і няма нікога, хто б яго разгадаў. Чуў, што ты іх тлумачыш вельмі мудра».
І, з надыходам раніцы, устрывожаны, паслаў ён па ўсіх варажбітоў егіпецкіх і па ўсіх мудрацоў сваіх. І калі яны сабраліся, расказаў сон, але не было нікога, хто б вытлумачыў.
І змарнее дух Егіпта ўнутры яго, і зблытаю раду яго; і будуць яны задаваць пытанні балванам і чараўнікам, варажбітам і вешчунам.
І ўсякае слова мудрасці і разумення, якое ён атрымаў ад іх, цар знайшоў у іх дзесяцікратна лепшым, чым словы ўсіх прадказальнікаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім яго царстве.
і ў тваю руку даў усё, дзе жывуць людзі, і звяры палявыя, і птушкі нябесныя, і цябе зрабіў валадаром над імі ўсімі, ты — галава залатая.
Адказалі паўторна і сказалі: «Хай цар раскажа сон сваім паслугачам, і мы высветлім яго сэнс».
І зараз прыйшлі да мяне мудрацы і варажбіты, каб прачытаць пісанне гэтае і выясніць мне яго сэнс, і не змаглі выясніць сэнс гэтага слова.
Тады ўзяліся ўсе мудрацы царскія, і не змаглі ані прачытаць пісання, ані выясніць сэнс цару,
Бо не зробіць нічога Госпад Бог, каб не адкрыць Сваёй таямніцы для паслугачоў Сваіх, прарокаў.