Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАЛЯТАЎ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Няўжо вы такія неразумныя, што Духам пачалі, а цяпер целам завяршаеце?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці вы гэткія бяздумныя, што, пачаўшы духам, цяпер сканчваеце целам?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ці такія вы няцямныя, што, пачаўшы Духам, цяпер канчаеце плоцьцю?

Глядзіце раздзел



ГАЛЯТАЎ 3:3
9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць паводле ўсіх агіднасцей, якіх звычайна дапускаецца бязбожнік, ці ж такі будзе жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе залічана яму; у крывадушнасці, якой крывадушнічаў, і ў граху сваім, якім грашыў, — у іх памрэ.


Гэта адно хачу ад вас даведацца: ці праз учынкі закону атрымалі вы Духа, ці праз слуханне веры?


Столькі вы нацярпеліся, і безвынікова? Дый калі б безвынікова!


Была гэта палатка пастаўлена першай, у якой, называнай святым, знаходзіўся свечнік, стол і хлябы пакладныя.