ВЫХАД 9:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І назначыў Госпад час, кажучы: «Заўтра споўніць Госпад слова гэтае на зямлі». Біблія (пераклад А.Бокуна) I прызначыў ГОСПАД час, кажучы: «Заўтра зробіць ГОСПАД гэтае слова ў зямлі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І назначыў Гасподзь час, сказаўшы: заўтра зробіць гэта Гасподзь у зямлі гэтай. |
Калі ж будзеш працівіцца і не захочаш адпусціць яго, тады Я заўтра напушчу на зямлю тваю саранчу,
Вось, заўтра, у гэты самы час, Я пашлю град, такі вялікі, якога не было ў Егіпце ад дня яго заснавання і дасюль.
Такім чынам, споўніў Госпад слова гэтае ў наступны дзень, і загінула ўся жывёла егіпцян, а з жывёлы сыноў Ізраэля не загінула нічога.
і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.