І прасіў цар у чалавека Божага: «Малі аблічча Госпада, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». Памаліўся чалавек Божы да аблічча Госпада, і вярнулася рука цара да яго, і стала такою, як была раней.
ВЫХАД 9:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прасіце Госпада, каб спыніліся грымоты Божыя і град, а я адпушчу вас, і ўжо ніколі больш не застанецеся тут». Біблія (пераклад А.Бокуна) Прасіце ГОСПАДА, бо ўжо досыць грымотаў Божых і граду, і я пушчу вас, і ня будзеце больш заставацца». Біблія (пераклад В. Сёмухі) памалецеся Госпаду; хай перастануць грамы Божыя і град, і адпушчу вас і ня буду больш трымаць. |
І прасіў цар у чалавека Божага: «Малі аблічча Госпада, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». Памаліўся чалавек Божы да аблічча Госпада, і вярнулася рука цара да яго, і стала такою, як была раней.
Але цяпер прабачце мне такі грэх і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую смерць».
І паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і ўчыніце ахвярапрынашэнне Госпаду; авечкі толькі вашы і жывёла хай застануцца, а дзеці вашы хай ідуць разам з вамі».
І паклікалі зноў Майсея і Аарона да фараона, які сказаў ім: «Ідзіце, і ўчыніце ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу вашаму. Хто ж тыя, што пойдуць?»
І сказаў Госпад Майсею: «Яшчэ адной плягай Я дакрануся да фараона і да Егіпта; і пасля гэтага адпусціць ён вас абавязкова, і нават прымусіць вас выйсці.
І паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, учыніце ахвярапрынашэнне Богу вашаму на зямлі».
І фараон сказаў: «Адпушчу я вас, каб учынілі вы ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу вашаму, у пустыню, аднак, далёка не адыходзьце; маліцеся за мяне».
Паклікаў тады фараон Майсея і Аарона і сказаў: «Прасіце Госпада, каб прыняў жаб ад мяне і ад народа майго, тады адпушчу народ, каб учыніў ён ахвярапрынашэнне Госпаду».
«Спытай пра нас Госпада, бо Набукаданосар, цар Бабілона, абвясціў нам вайну. Можа, Госпад учыніць нам штосьці паводле ўсіх цудаў Сваіх, ды той адступіць ад нас».
І прыйшоў народ да Майсея, і скардзіўся: «Зграшылі мы, бо плявузгалі супраць Госпада і супраць цябе; маліся Госпаду, каб забраў Ён ад нас гэтых змеяў». І маліўся Майсей за народ.
І, адказваючы, Сімон сказаў: «Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога з таго, што вы казалі».
і прасіў увесь народ Самуэля: «Маліся за паслугачоў сваіх да Госпада, Бога твайго, каб мы не паўміралі: далучылі бо мы да ўсіх грахоў сваіх яшчэ і тое зло, што прасілі сабе цара».