І адсвяткавалі свята палатак, як напісана, і складалі ахвяры штодзень па парадку, адпаведна пастанове на кожны дзень;
ВЫХАД 5:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і наглядчыкі пагражалі, кажучы: «Выконвайце працу вашую штодзень, як раней звычайна выконвалі, калі вам дастаўлялі салому». Біблія (пераклад А.Бокуна) А прыганятыя прынукалі, кажучы: «Выконвайце працу вашую, норму дзённую ў той самы дзень, як тады, калі была салома». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А прыстаўнікі пануквалі, кажучы: выконвайце працу сваю кожны дзень, як і тады, калі была ў вас салома. |
І адсвяткавалі свята палатак, як напісана, і складалі ахвяры штодзень па парадку, адпаведна пастанове на кожны дзень;
Такім чынам, для іх паставіў ён наглядчыкаў работ, каб вынішчалі іх цяжарам; і пабудавалі яны для фараона гарады, каб захоўваць прыпасы, — Пітом і Рамэсас.
Ідзіце і збірайце, колькі здолееце знайсці, і ніколькі не паменшыцца [выраб] ад працы вашай”».
І былі збітыя бізунамі кіраўнікі сыноў Ізраэля, якіх наглядчыкі фараона паставілі над імі, кажучы: «Чаму не вырабляеце колькасць цэглы, як раней, ані ўчора, ані сёння?»