Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 4:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Адразу Сэфара ўзяла востры камень і абрэзала крайнюю плоць сына свайго; і дакранулася да ног яго, і сказала: «Ты мне жаніх крыві».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I ўзяла Цыпора крэмень, і абрэзала скуравінку сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: «Бо ты мне жаніх крыві».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады Сэпфора, узяўшы каменны нож, абрэзала крайнюю плоць сыну свайму і, кінуўшы да ног ягоных, сказала: ты жаніх крыві ў мяне.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 4:25
6 Крыжаваныя спасылкі  

Што ж да мужчыны, у якога крайняя плоць яго не будзе абрэзана, — хай будзе знішчана душа тая з народа свайго, бо ён парушыў запавет Мой».


А Сямэй, калі праклінаў цара, гаварыў так: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек і чалавек Бэліяла!


ён узяў Сэфару, жонку Майсея, якую той раней вярнуў,


Такім чынам згадзіўся Майсей жыць з ім і ўзяў за жонку Сэфару, дачку яго.


І адпусціў яго, пасля таго як яна сказала: «Ты жаніх крыві», з-за абразання.