Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 4:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І калі ён быў у дарозе, у час начлегу спаткаў яго Госпад і хацеў яго забіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 I сталася ў дарозе, у [месцы] начаваньня пераняў яго ГОСПАД і шукаў забіць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Па дарозе на начлезе здарылася, што сустрэў яго Гасподзь і хацеў усьмерціць яго.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 4:24
8 Крыжаваныя спасылкі  

Што ж да мужчыны, у якога крайняя плоць яго не будзе абрэзана, — хай будзе знішчана душа тая з народа свайго, бо ён парушыў запавет Мой».


Калі адзін з іх адкрыў мех свой, каб пакарміць асла ў заездзе, убачыў грошы наверсе ў мяху,


і, калі ён паехаў, сустрэў яго леў на дарозе і забіў, і труп яго ляжаў, кінуты на дарозе; а каля яго стаяў леў.


І Давід, падняўшы вочы свае, убачыў анёла Госпадава, які стаяў між зямлёй і небам, і ў руцэ яго быў меч, выцягнуты над Ерузалімам; Давід тады, і старэйшыны, апранутыя ў зрэбніцы, упалі ніц на зямлю.


І яны паслухаюць голас твой, і ты, і старэйшыны Ізраэля пойдзеце да цара Егіпта і скажаце яму: “Госпад, Бог гебраяў, з’явіўся нам; і цяпер мы пойдзем у дарогу на тры дні ў пустыню, каб прынесці ахвяру Госпаду, Богу нашаму”.


Кінуся на іх, як мядзведзіца на захопе львянятак, раздзяру запоры сэрца іх; і з’ем іх там, як леў; палявы звер разарве іх.


Дык сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў Госпад: “Я аб’яўлю Сваю святасць тым, якія набліжаюцца да Мяне, ды ўслаўлюся перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы