ВЫХАД 35:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пурпур, і гіяцынт, і чырвань і вісон, казіную поўсць Біблія (пераклад А.Бокуна) і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць], Біблія (пераклад В. Сёмухі) воўну блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру, і вісон, і казіную воўну, |
Скінію зрабі так: зрабі дзесяць палотнаў: з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю.
І зрабі заслону з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону, стракатай работы, з вытканымі херубінамі.
Зрабі заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы.
Таксама зрабі нагруднік судовы стракатай работы паводле будовы эфода, з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону.
А на краях пакрывала ўнізе вакол зробіш быццам пунічныя яблыкі з гіяцынту, пурпуру і чырвані, дабавіўшы пасярэдзіне залатыя званочкі,
“Вылучыце ў сябе дары для Госпада”. Кожны добраахвотна і са шчыраю душою хай зложыць гэта для Госпада: золата, і срэбра, і медзь,