Такім чынам, сабраўшы ўсю грамаду сыноў Ізраэля, ён сказаў ім: «Вось што загадаў Госпад, каб споўнілася.
ВЫХАД 34:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны бачылі, што скура твару Майсея ззяла, але ён закрываў зноў твар свой, аж пакуль, увайшоўшы, размаўляў з Ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) I бачылі сыны Ізраіля аблічча Майсея, што праменявала скура аблічча Майсея, і ўскладаў Майсей заслону на аблічча сваё, пакуль не ўваходзіў, каб гаварыць [з Богам]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І бачылі сыны Ізраілевыя, што зьзяе твар Майсееў, і Майсей зноў кладзе покрыва на твар свой, пакуль не ўваходзіць гаварыць зь Ім. |
Такім чынам, сабраўшы ўсю грамаду сыноў Ізраэля, ён сказаў ім: «Вось што загадаў Госпад, каб споўнілася.
Хто такі, як мудрэц, і хто пазнаў тлумачэнне рэчаў? Мудрасць чалавечая прасвятляе яго воблік ды змяняе суровасць яго твару.
Якія ж будуць разумнымі, будуць ззяць, як ззянне неба, і тыя, што навучаць многіх справядлівасці, будуць, як зоркі ў векі вечныя.
Тады справядлівыя будуць яснець, як сонца, у Валадарстве Айца свайго. Хто мае вушы, хай слухае.
Так хай свеціць святло ваша на віду ў людзей, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, Які ў небе.
Ён быў свяцільняй, якая гарыць і свеціць, але вы толькі хвілінку захацелі пацешыцца святлом яго.
а не як Майсей, што ўздзеў заслону на твар свой, каб сыны Ізраэля не глядзелі на заканчэнне таго, што прамінае.
каб вам быць без заганы і чыстымі, дзецьмі Божымі без віны паміж народа сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога свеціце, як светачы ў свеце,