І сказаў Госпад Майсею: «Запішы гэта дзеля памяці ў кнізе і перадай Ешуа; бо Я вынішчу памяць пра Амалека пад небам».
ВЫХАД 34:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Занатуй гэтыя словы сабе, якімі Я заключыў запавет з табою і з Ізраэлем». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо паводле гэтых словаў Я заключыў запавет з табою і з Ізраілем». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: напішы сабе словы гэтыя, бо ў гэтых словах Я пастанаўляю запавет з табою і зь Ізраілем. |
І сказаў Госпад Майсею: «Запішы гэта дзеля памяці ў кнізе і перадай Ешуа; бо Я вынішчу памяць пра Амалека пад небам».
І запісаў Майсей усе словы Госпада; і, зранку ўстаўшы, пабудаваў ён ахвярнік ля падножжа гары і паставіў дванаццаць камянёў, адпаведна дванаццаці пакаленням Ізраэля.
І, узяўшы кнігу запавету, чытаў ён пры ўвазе народа, які сказаў: «Усё, што сказаў Госпад, — споўнім і будзем паслухмяныя».
Адказаў Госпад: «Я заключаю запавет перад усім народам тваім; буду чыніць цуды, ніколі яшчэ не бачаныя на ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў, каб убачыў увесь народ, у якім ты пражываеш, справу Госпадаву страшную, якую Я маю зрабіць з табою.
І напісаў Майсей закон гэты і перадаў яго святарам, сынам Леві, якія насілі каўчэг запавету Госпада і ўсім старэйшынам Ізраэля.
Ён аб’явіў вам запавет Свой і загадаў, каб яго выконвалі, і дзесяць прыказанняў, якія напісаў на дзвюх каменных табліцах.