ВЫХАД 28:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Працаю разбяра і чаканкаю ювеліра высечы на іх, устаўленых у залатыя аправы, імёны сыноў Ізраэля; Біблія (пераклад А.Бокуна) Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) разьбяр па камені, які выразае пячаткі, хай выража на двух камянях імёны сыноў Ізраілевых; і ўстаў іх у залатыя гнёзды |
шэсць імёнаў — на адным камяні і шэсць астатніх — на другім камяні, па чарзе нараджэння іх.
і два гэтыя камяні памясці наверсе, на завязках эфода, гэта камяні на памяць сынам Ізраэля. І хай Аарон носіць імёны іх перад Госпадам на абодвух рамёнах сваіх дзеля памяці.
І хай яны будуць распісаны дванаццаццю імёнамі: кожны камень — імёнамі кожнага з дванаццаці пакаленняў.
і злучы краі саміх ланцужкоў з двума краямі на верхніх завязках эфода ў пярэдняй частцы яго.
Зрабі і пласціну з найчысцейшага золата, на якой выражы чаканнай работай: «Святое Госпада».
у чацвёртым радзе — хрызаліт, онікс і берыл: устаўлены яны былі ў залатыя аправы па радах сваіх.
і два канцы абодвух ланцужкоў злучылі з двума шлякамі на завязках эфода ў пярэдняй яго частцы.
Прыгатавалі таксама два камяні онікса, устаўленыя ў залатыя аправы, з высечанымі на іх ювелірным майстэрствам імёнамі сыноў Ізраэля;
Жыву Я, — кажа Госпад, — бо калі б Ёахін, сын Якіма, цар Юдэйскі, быў пярсцёнкам на Маёй правай руцэ, то і адтуль Я сарву яго;
Вось бо камень, які кладу перад Ісусам: на тым камені сем вачэй; Я, вось, выражу выяву яго і ў адзін дзень скасую правіннасць гэтае зямлі, — кажа Госпад Магуццяў.
У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Евангелле збаўлення вашага, і ў Яго паверылі, запячатаны Духам Святым абяцання,
Але цвёрды падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Пазнаў Госпад, хто ёсць Яго», і «Хай аддаліцца ад нягоднасці кожны, хто вызнае імя Госпада».
І ўгледзеў я іншага анёла, які падымаўся з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І крыкнуў гучным голасам чатыром анёлам, якім даручана было чыніць шкоду зямлі і мору,