ВЫХАД 25:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, яблыкі і галіны будуць з ім адным цэлым, і ўсё вычаканена з найчысцейшага золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія будуць [выходзіць] з яго; ён увесь суцэльна [мае быць] каваны са шчырага золата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) яблыкі і галіны іх зь яе павінны выходзіць: уся павінна быць чаканная, цэльная, з чыстага золата. |
Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,
Зрабі таксама падсвечнік чаканны з найчысцейшага золата. Падножжа і стрыжань яго, чары і яблыкі з кветкамі хай будуць адлітыя ў адно цэлае.
Такім чынам, яблыкі і галіны былі адно са стрыжнем, і ўсё было вычаканена з найчысцейшага золата.
А такім быў выраблены падсвечнік: з золата чаканенага як цэнтральны стрыжань, так і кветкі яго скаваны. Быў падсвечнік зроблены паводле ўзору, які паказаў Госпад Майсею.