ВЫХАД 24:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў Майсей і Ешуа, яго памочнік; і, узыходзячы на гару Божую, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Майсей і Егошуа, служыцель ягоны, і ўзыйшоў Майсей на гару Божую. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Майсей зь Ісусам, службітам сваім, і пайшоў Майсей на гару Божую, |
І прыйшоў Етра, цесць Майсееў, і сыны яго, і жонка яго да Майсея ў пустыню, дзе стаяў ён лагерам каля гары Божай;
А Майсей узышоў да Бога; і паклікаў яго Госпад з гары, і сказаў: «Вось што скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраэля:
А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.
А Ешуа, чуючы гоман народа, які крычаў, сказаў Майсею: «Чуецца ў лагеры крык бітвы».
І гаварыў Госпад з Майсеем твар у твар, як звычайна гаворыць чалавек з сябрам сваім. І, калі Майсей вяртаўся ў лагер, слуга яго, Ешуа, сын Нуна, юнак, не выходзіў з сярэдзіны палаткі.
І сказаў Госпад Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». Ён пайшоў насустрач яму на гару Божую і пацалаваў яго.
Адразу ж Ешуа, сын Нуна, які ад юнацтва свайго быў на паслузе ў Майсея, сказаў: «Гаспадару мой, Майсей, забарані ім!»
І сталася па смерці Майсея, паслугача Госпада, сказаў Госпад да Ешуа, сына Нуна, памочніка Майсея, і казаў яму: