і сказаў ім: «Вы з’яўляецеся кіраўнікамі родаў левітаў, ачысціцеся вы і браты вашы ды перанясіце каўчэг Госпада, Бога Ізраэля, на месца, якое я прыгатаваў.
ВЫХАД 19:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаў ён ім: «Будзьце прыгатаваныя на дзень трэці; не дакранайцеся да жонак вашых». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў народу: «Будзьце гатовыя да трэцяга дня; не набліжайцеся да жанчыны». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў народу: будзьце гатовыя да трэцяга дня; не дакранайцеся да жонак. |
і сказаў ім: «Вы з’яўляецеся кіраўнікамі родаў левітаў, ачысціцеся вы і браты вашы ды перанясіце каўчэг Госпада, Бога Ізраэля, на месца, якое я прыгатаваў.
і хай прыгатуюцца на дзень трэці. Бо ў трэці дзень на вачах усяго народа на гару Сінай сыдзе Госпад.
І ўжо надышоў трэці дзень, і рана развіднела; і вось, пачуліся грымоты, і заблішчалі маланкі, і найцямнейшае воблака накрыла гару, і гук трубы шумеў усё мацней; і спалохаўся народ, што быў у лагеры.
Збярыце народ, абвясціце святы сход, запрасіце старых, збярыце дзяцей і немаўлят; хай выйдзе жаніх са святліцы сваёй і нявеста з пакоя свайго.
Калі мужчына ляжыць з жанчынаю і ў яго выльецца семя, хай абодва абмыюцца вадою і будуць нячыстыя да вечара.
“Дык вось што зраблю табе, Ізраэль, а што гэта зраблю табе, прыгатуйся стаць перад Богам тваім, Ізраэль,
і прарокам, кажучы: «Ці ў пятым месяцы трэба мне плакаць і посціць, як гэта рабіў ужо многія гады?»
і хто можа вытрымаць дзень прышэсця Яго? І хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Ён бо — як агонь растапляючы і як зелле ачышчаючае;
Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб прысвяціць сябе посту і малітве, і потым зноў будзьце разам, каб шатан не спакушаў вас праз няўстрыманасць вашу.