ВЫХАД 18:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і двух сыноў яго, з якіх адзін зваўся Гэрсам, бо сказаў бацька: «Я быў чужынцам у зямлі чужой»; Біблія (пераклад А.Бокуна) і двух сыноў ейных, у якіх аднаго імя — Гершом, бо казаў Майсей: «Я стаўся прыхаднем у зямлі чужой», Біблія (пераклад В. Сёмухі) і двух сыноў яе, аднаму зь якіх імя Гірсам, бо казаў Майсей: я прыхадзень у зямлі чужой; |
Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.
Яна нарадзіла яму сына, якога ён назваў Гэрсам, кажучы: «Прыхадзень я ў зямлі чужой».
Узяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх і пасадзіў іх на асла; і вярнуўся ў Егіпет, трымаючы кій Божы ў руцэ сваёй.
З-за гэтых слоў Майсей уцёк і зрабіўся чужынцам у зямлі Мадыян, дзе нарадзіў ён двух сыноў.
Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёк аглядаючы яго, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госці.
Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.
І яны паставілі сабе выразанага балвана, а Ёнатан, сын Гэрсама, сына Майсея, а таксама сыны яго былі святарамі ў пакаленні Дана аж да дня страты гэтае зямлі;