Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 16:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У шосты ж дзень сабралі падвоеную колькасць ежы, гэта значыць па два гаморы на кожнага чалавека. І сабраліся ўсе кіраўнікі супольнасці, і паведамілі Майсею.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сталася ў шосты дзень, што сабралі хлеба падвойную [меру], па два гомары на аднаго [чалавека], і прыйшлі ўсе начальнікі грамады, і паведамілі Майсею.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А на шосты дзень сабралі хлеба ўдвая, па два гаморы на кожнага. І прыйшлі ўсе правадыры супольства і данесьлі Майсею.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 16:22
6 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта слова, што сказаў Госпад: “Кожны з вас хай збярэ, колькі патрэбна для пражывання, гамор — на чалавека па колькасці вашых душ, што жывуць у палатцы, — так возьмеце”».


І збіраў раніцай кожны, колькі патрэбна для спажывання; а калі сонца прыпякала, яно раставала.


А шостага дня хай згатуюць тое, што прынеслі, і хай гэта будзе ўдвая больш таго, што звычайна збіраюць яны штодзень».


і, пакліканыя ім, вярнуліся і Аарон, і ўсе кіраўнікі грамады. І, калі Майсей гаварыў з імі,


бо гэта юбілей; хай будзе ён святым для вас, будзеце есці плады, адразу сабраныя з поля.


У восьмым годзе будзеце сеяць і будзеце есці з даўнейшых пладоў аж да дзевятага года, аж пакуль не вырасце новы ўраджай, будзеце есці старое.