Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 14:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і казалі Майсею: «Магчыма, не было магіл у Егіпце? Таму ты прывёў нас, каб мы паўміралі ў пустыні. Што гэта вы зрабілі, вывеўшы нас з Егіпта?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказалі Майсею: «Ці ж не было магілаў у Эгіпце, што ты ўзяў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Эгіпту?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказалі Майсею: хіба няма магілаў у Егіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні? што гэта ты зрабіў з намі, вывеўшы нас зь Егіпта?

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 14:11
14 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Ізраэль: «Чаму на маю бяду вы гэта зрабілі, што прызналіся яму, паведаміўшы, што вы маеце іншага брата?»


Бо калі фараон выслаў народ, не павёў іх Бог па дарозе да зямлі філістынцаў, што была найкарацейшай, думаючы аб тым, каб народ, часам, не раскаяўся, калі б убачыў перад сабою войны, і каб ён не вярнуўся ў Егіпет,


А народ, бачачы, што Майсей марудзіць спускацца з гары, сабраўшыся ля Аарона, сказаў: «Устань, зрабі нам багоў, якія пойдуць перад намі; бо не ведаем, што сталася з Майсеем, з тым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Егіпецкай».


і сказалі ім: «Хай бачыць Госпад вас і асудзіць, бо вы зрабілі, каб дух наш быў непрыемны для фараона і паслугачоў яго; і далі яму меч, каб забіваць нас».


І звярнуўся Майсей да Госпада, і сказаў: «Госпадзе, чаму пераследуеш Ты народ гэты? Чаму паслаў мяне?


І пачаўся супраць Госпада шум народа, што быццам пакутаваў ад вялікага гора. Калі пачуў гэта Госпад, разгневаўся, і ўзгарэўся на іх, як агонь, гнеў Госпада, і знішчыў крайнюю частку лагера.


Калі такім чынам абыходзішся са мною, прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб не бачыў я болей няшчасця свайго!»


І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго,


А назаўтра ўся грамада сыноў Ізраэля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: «Вы загубілі народ Госпадаў».