Ён сказаў ім: «Гэта тое, што сказаў Госпад: “Заўтра супачынак, субота, святая для Госпада; і што маеце пячы — пячыце, а што маеце варыць — варыце; а што застанецца — пакіньце на раніцу”».
ВЫХАД 12:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Першы дзень будзе сход святы і ўрачыстасць, і дзень сёмы будзе напоўнены той жа ўрачыстасцю. Ніякай работы не будзеце рабіць у тыя дні, за выключэннем той, што тычыцца ўжывання ежы. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў першы дзень — сьвяты збор, і ў сёмы дзень сьвяты збор будзе ў вас, ніякай работы ня будзеце рабіць у іх; толькі тое, што есьці кожнай душы, адно тое можна рабіць вам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў першы дзень хай будзе ў вас сьвяты сход, і ў сёмы дзень сьвяты сход: ніякай працы нельга рабіць у гэтыя дні; толькі што есьці кожнаму, адно тое можна рабіць вам. |
Ён сказаў ім: «Гэта тое, што сказаў Госпад: “Заўтра супачынак, субота, святая для Госпада; і што маеце пячы — пячыце, а што маеце варыць — варыце; а што застанецца — пакіньце на раніцу”».
Бачыце, што Госпад даў вам суботу, і таму ў дзень шосты даў вам ежы ўдвая; дзеля таго кожны з вас хай застанецца ў сябе, і ніхто хай не выходзіць з месца свайго ў сёмы дзень».
А шостага дня хай згатуюць тое, што прынеслі, і хай гэта будзе ўдвая больш таго, што звычайна збіраюць яны штодзень».
а сёмы дзень — субота для Госпада, Бога твайго; не выконвай ніякай працы ты, ані сын твой, ані дачка твая, раб твой і рабыня твая, жывёла твая і чужынец, што жыве ў цябе.
Захоўвай урачыстасць праснакоў: сем дзён еж праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб; бо ў месяцы Абіб веснавой пары выйшаў ты з Егіпта.
Не складайце больш ахвяры пустой! Каджэнне абрыдла Мне, свята маладзіка, шабат, урачысты сход; не магу вытрываць злачынства побач са святочным зборышчам;
У той самы дзень збярыце сход, гэта будзе для вас сход святы. Ніякай работы не будзеце рабіць у той дзень. Гэта будзе вечная пастанова ва ўсіх месцах пражывання вашага, для ўсіх пакаленняў вашых.
«Вось жа, дзесятага дня гэтага самага сёмага месяца выпадзе дзень ачышчэння, і будзе ў вас святы сход. У той дзень будзеце ўпакорваць душы вашыя і будзеце складаць Госпаду ахвяры агнявыя.
Дзень сёмы хай будзе для вас святым сходам; ніякай працы ў той дзень не выконвайце.
У дзень пяршыняў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў свята тыдняў, таксама збярыце святы сход, і ніякай работы не рабіце ў той дзень.
А ў першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас святы сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца хай адбудзецца святы сход; нельга ў той дзень рабіць ніякай работы, але трэба святкаваць сем дзён свята Госпада
Дык юдэі, бо быў дзень прыгатавання, каб у суботу целы не заставаліся на крыжы, бо быў вялікі той дзень суботы, прасілі Пілата, каб ім перабіць ногі і зняць іх.
Шэсць дзён еж праснакі і на сёмы дзень таксама, бо ён усталяваны для Госпада, Бога твайго, і не працуй.