Заклікаўшы іх да сябе, цар сказаў: «Чаму ж гэта, чаму пажадалі вы рабіць, каб ратаваць хлопчыкаў?»
ВЫХАД 1:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі: «Гебрайкі не такія, як егіпецкія жанчыны; бо яны здаровыя, і яны нараджаюць, перш чым мы прыходзім да іх». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі павітухі фараону: «Жанчыны гебрайскія не такія, як эгіпецкія; яны здаровыя, і яны нараджаюць перш, чым прыйдзе да іх павітуха». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бабкі-павітухі сказалі фараону: Габрэйскія жанчыны не такія, як Егіпецкія: яны здаровыя, бо перш чым прыйдзе да іх бабка-павітуха, яны ўжо родзяць. |
Заклікаўшы іх да сябе, цар сказаў: «Чаму ж гэта, чаму пажадалі вы рабіць, каб ратаваць хлопчыкаў?»
І сказаў Давід святару Ахімэлеху: «Цар даручыў мне адну справу і сказаў: “Хай ніхто не ведае аб тым, з-за чаго я цябе пасылаю і што я табе даручаю”. Таму я вызначыў паслугачам тое і тое месца.