І сказаў бацька Якуб: «Зрабілі вы, што я застаюся без дзяцей: Язэпа няма, Сімяон у вязніцы, Бэньяміна забярэце. На мяне ўсе гэтыя беды нахлынулі».
БЫЦЦЁ 42:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Рубэн сказаў яму: «Калі не вярну яго табе, забі двух сыноў маіх. Аддай яго ў рукі мае, а я яго вярну табе». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Рубэн бацьку свайму: «Забі двух сыноў маіх, калі я не прывяду яго да цябе. Аддай яго ў рукі мае, і я вярну яго табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Рувім бацьку свайму, кажучы: забі двух маіх сыноў, калі я не прывяду яго да цябе; аддай яго на мае рукі; я вярну яго табе. |
І сказаў бацька Якуб: «Зрабілі вы, што я застаюся без дзяцей: Язэпа няма, Сімяон у вязніцы, Бэньяміна забярэце. На мяне ўсе гэтыя беды нахлынулі».
А той адказаў: «Не пойдзе сын мой з вамі. Брат яго памёр, ён толькі адзін застаўся: калі яму што нядобрае здарыцца ў дарозе, загоніце сівізну маю з болем у апраметную».
Я адказваю за хлопца, з маёй рукі запатрабуй яго. Калі не вярну і не аддам табе яго, буду вінаваты ў граху перад табой назаўсёды.
Ці будуць падабацца Госпаду тысячы бараноў, многія тысячы ручаёў алею аліўкавага? Ці аддам я першароднага сына свайго за злачынства сваё, плод улоння майго за грэх душы маёй?»