дык разарваў на сабе адзенне, і прыбег да братоў сваіх, і закрычаў: «Хлопца няма, а я, куды я пайду?»
БЫЦЦЁ 42:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) нарадзіліся мы дванаццаць братоў у аднаго бацькі, аднаго ўжо няма, наймалодшы з бацькам нашым у зямлі Ханаан”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нас дванаццаць братоў, сыны бацькі нашага; аднаго няма, а малодшы сёньня з бацькам нашым у зямлі Ханаан”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) нас дванаццаць братоў, сыноў у бацькі нашага; аднаго ня стала, а меншы цяпер з бацькам нашым у зямлі Ханаанскай. |
дык разарваў на сабе адзенне, і прыбег да братоў сваіх, і закрычаў: «Хлопца няма, а я, куды я пайду?»
А яны сказалі: «Нас дванаццаць братоў, паслугачоў тваіх, сыноў аднаго чалавека ў Ханаане. Наймалодшы застаўся з бацькам нашым, а аднаго ўжо няма».
І сказаў нам [той] чалавек, правіцель зямлі: “Вось як праверу, ці вы шчырыя: аднаго брата вашага пакіньце ў мяне, а харчы, неабходныя ў дамах вашых, вазьміце і ідзіце;