БЫЦЦЁ 42:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы, і нічога рабы твае не надумваюць благога». Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) мы ўсе дзеці аднаго чалавека; мы людзі сумленныя; рабы твае ня бывалі выведнікамі. |
Пашліце з вас аднаго, і хай ён прывядзе яго. Вы ж застанецеся ў вязніцы, пакуль не высветліцца, што вы сказалі: ці праўдзіва, ці фальшыва. Інакш, прысягаю жыццём фараона, шпіёны вы!»
Калі шчырыя вы, адзін брат ваш застанецца ў вязніцы, а вы ідзіце і вязіце збожжа, якое купілі, да дамоў вашых,
А яны адказалі: «Распытваў нас чалавек той пра радню нашую па парадку: ці жывы бацька, ці ёсць у нас брат, — і мы адказвалі яму паслядоўна паводле таго, пра што пытаўся. Ці ж маглі здагадацца, што скажа: “Прывядзіце брата вашага з сабой”?»
Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй славы шукае, але Хто шукае славы Таго, Хто Яго паслаў, Той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконня.
але ва ўсім мы яўляем сябе паслугачамі Бога: у вялікай цярплівасці, у горы, у нястачы, ва ўцісках,