БЫЦЦЁ 40:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднак загадчык чарнікаў не прыпомніў Язэпа і забыўся пра вытлумачальніка свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I не ўзгадаў начальнік чашнікаў пра Язэпа, і забыўся на яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ня ўспомніў галоўны чашнік пра Язэпа, а забыў яго. |
Калі гэта цар пачуў, спытаўся: «Што за гэту вернасць атрымаў Мардахэй, якую пашану і ўзнагароду?» І сказалі яму паслугачы яго і памочнікі: «Ён не атрымаў зусім ніякай узнагароды».
Я зрабіўся пасмешышчам для ўсіх ворагаў маіх, для суседзяў маіх, і страхоццем для знаёмых: тыя, што бачылі вонкі мяне, уцякалі ад мяне.
П’ючы віно з чар, намашчаюцца лепшым алейкам, а ніколькі не сумуюць над падзеннем Язэпа.