І ўстаў назаўтра Абрагам рана, узяў хлеба і мех вады, і даў Агар, ускладаючы ёй на плечы, і адправіў яе разам з дзіцем. Яна ж пайшла і бадзялася па пустыні Бээр-Сэба.
БЫЦЦЁ 37:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, напаткаў яго, калі ён блукаў па полі, адзін чалавек, і запытаў яго, што шукае. Біблія (пераклад А.Бокуна) I знайшоў яго [нейкі] чалавек, а вось, ён блукаў у полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: «Што шукаеш?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І знайшоў яго нехта, калі ён бадзяўся па полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: чаго ты шукаеш? |
І ўстаў назаўтра Абрагам рана, узяў хлеба і мех вады, і даў Агар, ускладаючы ёй на плечы, і адправіў яе разам з дзіцем. Яна ж пайшла і бадзялася па пустыні Бээр-Сэба.
«Я гатовы», той гаворыць яму: «Схадзі і паглядзі, ці ўсё ў парадку з братамі тваімі і з жывёлай, і раскажы мне, як справы». І паслаў яго з даліны Геброна, і прыбыў ён у Сіхэм.
І сказаў ім Элісей: «Гэта не тая дарога і не той горад; ідзіце за мною, і я пакажу вам чалавека, якога вы шукаеце». Такім чынам, завёў ён іх у Самарыю.
Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны сказалі Яму: «Рабі, – што ў перакладзе значыць Настаўнік, – дзе жывеш?»
Кажа ёй Ісус: «Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?» А яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: «Гаспадару, калі ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я вазьму Яго».
Неўзабаве прыйшлі вучні Яго і дзівіліся, што Ён размаўляе з жанчынаю; але ніхто не сказаў: «Пра што пытаеш?» або «Пра што з ёй гаворыш?»
А тут Барак, гонячыся за Сісарам, прыйшоў; і Ягэль выйшла да яго і сказала яму: «Хадзем, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш». Ён, калі ўвайшоў да яе, убачыў Сісару, што ляжаў нежывы і з калком, убітым у скронь яго.