І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.
БЫЦЦЁ 36:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агалібама нарадзіла Ягуса, і Ялама, і Корэ. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан. Біблія (пераклад А.Бокуна) а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Алівэма нарадзіла Еуса, Еглома і Карэя. Гэта сыны Ісава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаанскай. |
І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.
Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ.
Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава: князь Ягус, князь Ялам і князь Корэ. Гэта князі Агалібамавы, жонкі Эзава, дачкі Аны.
І ўзяў Эзаў сваіх жонак, і сыноў, і дачок, і ўсіх людзей дому свайго, дробную і буйную жывёлу, ды ўсё, што нажыў ён у зямлі Ханаан, і падаўся ў зямлю Сэір, і адышоў ад брата свайго Якуба.