І сказаў яшчэ Бог Абрагаму: «Сараі, жонку тваю, не будзеш называць імем яе Сараі, але Сара будзе імя яе.
БЫЦЦЁ 35:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) кажучы: «Не будзеш больш называцца Якуб, але Ізраэль будзе імя тваё», і назваў яго Ізраэлем. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў яму Бог: «Імя тваё Якуб. Ня будзе ўжо называцца імя тваё Якуб, але Ізраіль будзе імя тваё». I назваў яго імя Ізраіль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў яму Бог: імя тваё Якаў; ад сёньня ты ня будзеш называцца Якавам, а будзе імя табе Ізраіль. І даў яму імя: Ізраіль. |
І сказаў яшчэ Бог Абрагаму: «Сараі, жонку тваю, не будзеш называць імем яе Сараі, але Сара будзе імя яе.
Не будзеш называцца на імя сваё Абрам, але Абрагам будзе імя тваё. Бо ўстанавіў Я цябе бацькам многіх народаў.
І запытаўся ў Яго Якуб: «Скажы мне, якім імем называешся?» Адказаў: «Чаму пытаешся пра імя Маё?» І дабраславіў яго ў тым самым месцы.
і прынёс ён дванаццаць камянёў паводле ліку пакаленняў сыноў Якуба, якому Госпад сказаў, кажучы: «Ізраэль будзе імя тваё».
Аж да сённяшняга дня робяць яны па старым звычаі: не баяцца Госпада і не пільнуюць пастаноў, і прыказанняў, і закону, і загаду, якія даў Госпад сынам Якуба, якога назваў Ізраэлем.
Змагаючыся з анёлам, перамог яго, плакаў і маліў яго. Спаткаў яго ў Бэтэлі і там гаварыў з намі