І паклаў ён пруты, якія часткова абадраў, у карытах, дзе збіралася вада, каб жывёла, калі збіралася на вадапой, глядзела на пруты і, гледзячы на іх, спарвалася.
БЫЦЦЁ 30:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася так, што ў самым запале апладнення жывёла глядзела на пруты, і нараджала пярэстых, крапкаваных і плямістых. Біблія (пераклад А.Бокуна) I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зачынала быдла перад дубцамі, і нараджалася быдла пярэстае, і з плямкамі, і зь пярэсьцінамі. |
І паклаў ён пруты, якія часткова абадраў, у карытах, дзе збіралася вада, каб жывёла, калі збіралася на вадапой, глядзела на пруты і, гледзячы на іх, спарвалася.
І аддзяляў Якуб ягнят, і паставіў статак насупраць пярэстых і чорных у статка Лабана, а для сябе паставіў статкі асобна і не ставіў іх разам са статкам Лабана.
Вось, дваццаць гадоў я жыў з табой. Твае авечкі і козы не скідалі, і бараноў са статка твайго я не еў.
Каб Бог бацькі майго, Бог Абрагама, і Той, Каго з бояззю славіць Ізаак, не ўспамагаў мне, то ты, несумненна, пусціў бы мяне з нічым; няшчасце маё і цяжкую працу рук маіх убачыў Бог і вынес прысуд учора».
Калі вось сказаў: “Крапкаваныя будуць тваёй платай”, — нараджалі ўсе авечкі крапкаваных ягнят. Калі ж сказаў ён наадварот: “Тых, што пярэстыя, атрымаеш як плату”, — усе жывёлы ў статку нараджалі пярэстых.