Дык паклікаў фараон Абрама і сказаў яму: «Што ж гэта ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна жонка твая?
БЫЦЦЁ 26:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, падышоўшы да яго, кажа: «Відавочна, што яна жонка твая! Чаму ты схлусіў, што яна — сястра твая?» Адказаў: «Бо баяўся, што памру дзеля яе». Біблія (пераклад А.Бокуна) I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: «Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?» I сказаў яму Ісаак: «Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Авімэлэх Ісаака і сказаў: вось, гэта жонка твая: як жа ты сказаў: яна сястра мая? Ісаак сказаў яму: бо я думаў, каб жа не памерці мне дзеля яе. |
Дык паклікаў фараон Абрама і сказаў яму: «Што ж гэта ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна жонка твая?
І сказаў Абімэлех: «Чаму ты зрабіў гэта нам? Мог бы хто з народа ўвайсці да жонкі тваёй, і гэтым навёў бы вялікі грэх на нас». І загадаў ён усяму народу, кажучы:
І калі ўжо прамінула шмат дзён, ён жыў там жа, аднойчы Абімэлех, цар філістынскі, гледзячы праз акно, убачыў, што той жартуе з Рэбэкай, жонкай сваёй,
Кажа яму Ісус: «Ужо так доўга Я з вамі, і вы не пазналі Мяне, Піліп? Хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа ты кажаш: “Пакажы нам Айца”?
Тады Пётра, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў анёла Свайго ды вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ юдэйскі».