Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
БЫЦЦЁ 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рака выцякала з Эдэна для абваднення раю, якая адтуль раздзяляецца на чатыры ракі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рака выцякала з Эдэму, каб напойваць сад, і адтуль яна разьдзялялася на чатыры галоўныя [ракі]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З Эдэма выплывала рака на арашэньне раю; і потым разьдзялялася на чатыры ракі. |
Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
І паказаў мне чыстую раку вады жыцця, светлую, як быццам крышталь, якая выцякае з пасада Бога і Ягняці.