На другі дзень сказала старэйшая малодшай: «Вось, я ўчора спала з бацькам маім. Дадзім яму піць віно таксама ў гэтую ноч, і ты ўвойдзеш, і будзеш спаць з ім, каб захаваць патомства ад бацькі нашага».
БЫЦЦЁ 19:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І далі яны і ў гэтую ноч бацьку свайму піць віно, і ўвайшла малодшая дачка, і спала з ім. А ён таксама не чуў, ані калі яна лягла, ані калі ўстала. Біблія (пераклад А.Бокуна) І напаілі яны таксама ў гэтую ноч бацьку свайго віном, і ўвайшла малодшая дачка, і ляжала з ім, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І апаілі бацьку свайго віном і гэтае ночы; і ўвайшла малодшая і спала зь ім; і ён ня ведаў, калі яна легла і калі ўстала. |
На другі дзень сказала старэйшая малодшай: «Вось, я ўчора спала з бацькам маім. Дадзім яму піць віно таксама ў гэтую ноч, і ты ўвойдзеш, і будзеш спаць з ім, каб захаваць патомства ад бацькі нашага».
І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;