і сказаў: «О Госпадзе мой, калі знайшоў я ласку ў вачах Тваіх, не мінай паслугача Свайго.
БЫЦЦЁ 18:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай прынясуць крыху вады, і абмыйце ногі вашы ды адпачніце пад дрэвам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Возьмуць трохі вады, і абмыюць ногі Вашыя, і прыхінецеся пад дрэвам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прынясуць крыху вады, і абмыюць ногі вашыя; і адпачнеце пад гэтым дрэвам, |
і сказаў: «О Госпадзе мой, калі знайшоў я ласку ў вачах Тваіх, не мінай паслугача Свайго.
і сказаў: «Малю, валадары мае, збочце ў дом паслугача вашага і пераначуйце. Памыйце ногі вашы і раніцай выберацеся ў дарогу вашу». Яны адказалі: «Не трэба, мы пераначуем на двары».
І ўвёў яго ў святліцу, і рассядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму вярблюдам, і падаў вады на мыццё ног яму і мужчынам, што прыйшлі разам з ім.
І, увёўшы іх у дом, прынёс вады, і яны памылі ногі свае, і даў таксама корм для аслоў іх.
І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сімону: «Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў Я ў дом твой, і ты не падаў Мне вады на ногі; а яна слязамі абмыла ногі Мае і валасамі сваімі абцёрла.
выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасцінная, што святым ногі абмывала, што пакутуючых у горы суцяшала, што рупілася пра добрыя справы.
І завёў яго ў дом свой, і даў мяшанку аслам, і, пасля таго як памыў ногі свае, прыняў іх на пачастунак.
Яна, устаўшы, пакланілася тварам да зямлі і сказала: «Вось, паслугачка твая ёсць нявольніца, каб мыць ногі паслугачоў гаспадара майго».