І завёў Ён мяне туды, і вось, з’явіўся чалавек, які меў выгляд як бы [ён] з медзі; і меў ён у руцэ сваёй вяроўку з ільну, і ў другой руцэ — прут вымяральны, а стаяў ён пры браме.
АДКРЫЦЦЁ 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысціну, каб змерыць горад, брамы яго і мур яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І той, які гаварыў са мною, меў трысьціну залатую, каб абмераць горад, і брамы ягоныя, і мур ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той, што са мной гаварыў, меў залатую трысьціну для вымярэньня горада і брамаў ягоных і муроў ягоных. |
І завёў Ён мяне туды, і вось, з’явіўся чалавек, які меў выгляд як бы [ён] з медзі; і меў ён у руцэ сваёй вяроўку з ільну, і ў другой руцэ — прут вымяральны, а стаяў ён пры браме.
І я запытаўся: «Куды ты ідзеш?» І ён адказаў мне: «Хачу вымераць Ерузалім, каб пазнаць: якая яго шырыня і якая яго даўжыня».
І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысцінай на дванаццаць тысяч стадый; і даўжыня яго, шырыня і вышыня – аднолькавыя.
І дванаццаць брам – дванаццаць перлаў; кожная брама была з аднаго перла. І вуліца горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.