Таксама калі іншаземец, які не з Твайго народа Ізраэля, прыйдзе з далёкага краю дзеля імя Твайго,
ІСУСА 9:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыбылі яны да Ешуа, які ў той час пражываў у лагеры ў Галгале, і сказалі яму і таксама ўсяму Ізраэлю: «Прыбылі мы з далёкай зямлі, жадаючы заключыць запавет з вамі». І ў адказ сказалі Ізраэльцы гівеям: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прышлі яны да Егошуа ў табар у Гільгале, і сказалі яму і ўсім мужам Ізраілю: «Прыйшлі мы з далёкай зямлі, і цяпер заключыце запавет з намі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны прыйшлі да Ісуса ў табар у Галгал і сказалі яму і ўсім Ізраільцянам: з даволі далёкай зямлі прыйшлі мы; дык вось, пастанавеце з намі спрымірэнства. |
Таксама калі іншаземец, які не з Твайго народа Ізраэля, прыйдзе з далёкага краю дзеля імя Твайго,
І прыйшоў да цара Эзэкіі прарок Ісая і сказаў яму: «Што казалі тыя людзі і адкуль прыбылі яны да цябе?» Эзэкія сказаў яму: «З далёкай зямлі прыбылі яны, з Бабілона».
А жыхары Габаона паслалі людзей да Ешуа, які прабываў тады ў лагеры ў Галгале, і прасілі яго: «Не стрымлівай рукі сваёй, каб даць дапамогу паслугачам тваім! Устань хутка, і вызвалі нас, і прыйдзі з дапамогаю: бо сышліся супраць нас усе цары амарэйскія, якія жывуць у гарах».
А ў дзесяты дзень першага месяца народ выйшаў ад Ярдана і стаў лагерам у Галгале, на ўсход ад Ерыхона.
І заставаліся сыны Ізраэля ў Галгале, і чатырнаццатага дня месяца святкавалі пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх;
і на нагах мелі падзёрты абутак, які быў сшыты абрэзкамі дзеля таго, каб паказаць яго старасць, і апрануліся ў старое адзенне; таксама хлеб падарожны быў сухі ды паламаны на кавалкі.
Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце