ІСУСА 8:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаў Госпад Ешуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ сваёй, супраць горада Гай, бо Я аддам яго табе». І, калі падняў ён дзіду, якая была ў руцэ яго, супраць горада, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ тваёй, супраць гораду Гай, бо Я аддам яго ў рукі твае». І ўзьняў Егошуа дзіду, якая была ў руцэ ягонай, супраць гораду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Гасподзь сказаў Ісусу: падымі дзіду, якая ў руцэ тваёй, на Гай, бо Я аддам яго ў рукі твае. Ісус падняў дзіду ў руцэ ягонай на горад. |
А ты падымі кій твой, і выцягні руку тваю над морам, і раздзялі яго, каб прайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сухім.
Тады сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона і скажы яму: “Гэта кажа Госпад: “Адпусці народ Мой, каб ён учыніў Мне ахвярапрынашэнне.
сказаў Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Працягні руку сваю з кіем сваім на рэкі, на ручаі і багны і ўвядзі жаб у зямлю Егіпецкую”».
І Я ўмацую рукі цара Бабілона і рукі фараона аслаблю; і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Свой меч Я ўкладу ў руку цара Бабілона і ён выцягне яго супраць зямлі Егіпецкай.
і нікога не засталося ў горадзе Гай, хто б не пагнаўся за Ізраэлем, і калі пакінулі яны горад адкрытым і гналіся за Ізраэлем,
людзі, якія хаваліся ў засадзе, падняліся адразу ж, і пабеглі ў горад, і захапілі яго, і падпалілі яго.
А Ешуа не апускаў рукі сваёй, якую выцягнуў угору, трымаючы дзіду, пакуль не былі забіты ўсе жыхары Гая.
Так, калі мы так будзем уцякаць і калі яны будуць нас даганяць, вы ўстаньце з засады і захапіце горад; і аддасць яго Госпад, Бог ваш, у вашы рукі.
А Давід сказаў філістынцу: «Ты ідзеш на мяне з мечам, і дзідай, і шчытом; а я іду на цябе ў імя Госпада Магуццяў, Бога войскаў Ізраэля, Якога ты зневажаў.