ІСУСА 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выберыце дванаццаць мужчын з пакаленняў Ізраэля, па адным з кожнага пакалення; Біблія (пераклад А.Бокуна) І вазьміце дванаццаць мужчынаў з каленаў Ізраіля, па адным з кожнага калена. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмеце сабе дванаццаць чалавек з плямёнаў Ізраілевых, па адным чалавеку з племя; |
і, як толькі святары, якія нясуць у водах Ярдана каўчэг Госпада, Бога ўсёй зямлі, пакінуць сляды ног сваіх, воды, якія цякуць унізе, сыйдуць, а тыя, што цякуць з гор, стануць адзінаю сцяною».
І Ешуа паклікаў дванаццаць мужчын, якіх выбраў з сыноў Ізраэля, па адным з кожнага пакалення,
Таксама іншых дванаццаць камянёў паклаў Ешуа на сярэдзіне рэчышча Ярдана, дзе стаялі святары, якія неслі каўчэг запавету; і яны там знаходзяцца па сённяшні дзень.